Прадмова перакладчыка
Гістарычная навука заўджы была багата міфамі і недасканаласцямі, і задача гісторыка – зразумець сутнасць падзей мінулага. Калі некалькі гадоў таму мне давялося праслухаць курс лекцый на англійскай мове па гісторыі ЗША прафесара Дональда Уізэнханта, які выкладаў на факультэце міжнародных адносін БДУ, я ўпершыню даведаўся пра змест загада прэзідэнта Лінкальна 1 студзеня 1863 г. Стандартная трактоўка гэтага дакументу сцвярджае, што ен скасаваў інстытут нявольніцва ва ўсіх ЗША. Але звычайна гісторыкі не звяртаюць увагі на тое, што не усе рабаўладальнікі ЗША выступалі падчас грамадзянскай вайны 1861-65 гг. супраць улады прэзідэнта Лінкальна і што на самой справе гэта быў, у пэўнай ступені, папулістскі акт з боку прэзідэнта краіны. Калі ўявіць, напрыклад, што паўдневакарэйскі прэзідэнт вызваліць усіх жыхароў КНДР ад усіх падаткаў і абавязкаў на карысць паўночнакарэйскай дзяржавы, то такі загад будзе існаваць толькі на паперы. Такую ж сутнасць мае і пракламацыя Лінкальна ад 1 студзеня 1863 г. Каб як мага больш людзей зацікаўленных гісторыяй маглі пазнаеміцца са зместам гэтага загаду, а ня толькі з яго стандартнай інтэрпрытацыяй, я пераклаў яго на беларускую мову. Пераклад захоўвае стыль арыгінала. Найбольш цікавае, на мой погляд, у гэтым дакуменце я вылучыў курсівам. Тэкст арыгінала можна знасці ў Інтэрнэце, напрыклад, на сайце http://www.nps.gov/ncro/anti/emancipation.html.
Пераклаў з англійскай мовы: Андрэй Берастоўскі
Тэкст арыгінала Пераклад The Emancipation Proclamation January 1, 1863 By the President of the United States of America: A Proclamation. Ад Прэзідэнта Злучаных Штатаў Амерыкі Пракламацыя Whereas, on the twenty-second day of September, in the year of our Lord one thousand eight hundred and sixty-two, a proclamation was issued by the President of the United States, containing, among other things, the following, to wit: Паколькі ў дваццаць другі дзень верасня, у годзе ад нараджэння нашага Госпада адна тысяча васемсот шесцьдзесят другім Прэзідэнт выдаў пракламацыю, у якой, акрамя іншага, было наступнае, а менавіта: "That on the first day of January, in the year of our Lord one thousand eight hundred and sixty-three, all persons held as slaves within any State or designated part of a State, the people whereof shall then be in rebellion against the United States, shall be then, thenceforward, and forever free; and the Executive Government of the United States, including the military and naval authority thereof, will recognize and maintain the freedom of such persons, and will do no act or acts to repress such persons, or any of them, in any efforts they may make for their actual freedom. “Што ў першы дзень студзеня у год ад нараджэння нашага Госпада адна тысяча васемсот шесцьдзесят трэцім усе асобы, якіх утрымліваюць у якасці нявольнікаў у любым Штаце ці пэўнай частцы Штату, дзе насельніцтва будзе знаходзіцца ў стане паўстання супраць Злучаных Штатаў, павінны быць з гэтага часу і назаўжды свабоднымі; а Выканаўчы Ўрад Злучаных Штатаў, уключаючы кіраўніцтва узброеных сіл і флоту, прызнае і абароніць свабоду такіх асоб і не будзе прадпрымаць аніякіх дзеянняў супраць намаганняў такіх асоб, якія яны могуць рабіць каб тая свабода ажжыццявілася. "That the Executive will, on the first day of January aforesaid, by proclamation, designate the States and parts of States, if any, in which the people thereof, respectively, shall then be in rebellion against the United States; and the fact that any State, or the people thereof, shall on that day be, in good faith, represented in the Congress of the United States by members chosen thereto at elections wherein a majority of the qualified voters of such State shall have participated, shall, in the absence of strong countervailing testimony, be deemed conclusive evidence that such State, and the people thereof, are not then in rebellion against the United States." Што Урад, у першы дзень студзеня вышэйазаначанага пракламацыяй году, вызначыць Штаты і часткі Штатаў, ў якіх людзі будуць знаходзіцца ў стане паўстання супраць Злучаных Штатаў, пры факце, што пэўны Штат ці яго жыхары будуць на гэты дзень, сумленным чынам, прадстаўлены ў Кангрэсе Злучаных Штатаў членамі, абранымі большасцю прызначаных выбаршчыкаў такога Штату, і што не будзе прадстаулена грунтовага доказу супраць гэтага Штату, будзе лічыць дастатковым сведчаннем , што гэты Штат і яго насельніцтва ня ўдзельнічаюць у паўстанні супраць Злучаных Штатаў.” Now, therefore I, Abraham Lincoln, President of the United States, by virtue of the power in me vested as Commander-in-Chief, of the Army and Navy of the United States in time of actual armed rebellion against the authority and government of the United States, and as a fit and necessary war measure for suppressing said rebellion, do, on this first day of January, in the year of our Lord one thousand eight hundred and sixty-three, and in accordance with my purpose so to do publicly proclaimed for the full period of one hundred days, from the day first above mentioned, order and designate as the States and parts of States wherein the people thereof respectively, are this day in rebellion against the United States, the following, to wit: Цяпер, такім чынам, я Аўраам Лінкальн, Прэзідэнт Злучаных Штатаў на падставе ускладзенай на мяне улады Галоўнакамандуючага Арміі і Флоту Злучаных Штатаў у час узброенага паўстання супраць улады Злучаных Штатаў і як адпаведную і неабходную меру ваеннага часу для падушэння гэтага паўстання, у першы дзень студзеня у годзе нашага Госпада адна тысяча васемсот шесцьдзесят трэцім, у згодзе з маей мэтай загадваю абвясціць аб гэтым публічна на працягу ста дзен, пачынаючы з першага вышэйазначанага дню, вызначыць Штаты і часткі Штатаў дзе людзі будуць знаходзіцца ў стане паўстання супраць Злучаных Штатаў, а менавіта: Arkansas, Texas, Louisiana, (except the Parishes of St. Bernard, Plaquemines, Jefferson, St. John, St. Charles, St. James Ascension, Assumption, Terrebonne, Lafourche, St. Mary, St. Martin, and Orleans, including the City of New Orleans) Mississippi, Alabama, Florida, Georgia, South Carolina, North Carolina, and Virginia, (except the forty-eight counties designated as West Virginia, and also the counties of Berkley, Accomac, Northampton, Elizabeth City, York, Princess Ann, and Norfolk, including the cities of Norfolk and Portsmouth[)], and which excepted parts, are for the present, left precisely as if this proclamation were not issued. Арканзас, Тэхас, Луізіана (акрамя акруг Сейнт. Бернард, Плэкмаінз, Джеферсан, Сейнт Джон, Сейнт Чарлз, Сейнт Джеймс Эсешн, Эсампшн, Тэрбон, Лафурш, Сейнт Мэры, Сейнт Марцін і Арлеанз, уключая Новы Арлеанз), Місісіпі, Алабама, Фларыда, Джорджыя, Паўдневая Караліна, Паўночная Караліна і Вірджынія (акрамя сарака дзевяці графств, азначаных як Заходняя Вірджынія, а таксама графств Берклі, Экомэк, Нортхэмптон, Элізабэт Сіці, Йорк, Прынсэсс Энн і Норфалк, уключая гарады Норфалк і Портсмут [)], на гэтыя асобна вылучаныя часткі ў дадзены час не распаўсюджваецца дзеянне гэтай пракламацыі. And by virtue of the power, and for the purpose aforesaid, I do order and declare that all persons held as slaves within said designated States, and parts of States, are, and henceforward shall be free; and that the Executive government of the United States, including the military and naval authorities thereof, will recognize and maintain the freedom of said persons. І, на падставе сваей ўлады, а таксама дзеля дасягнення вышэй азаначанай мэты, я абвяшчаю ўсіх асоб, якіх утрымліваюць у якасці нявольнікаў на тэрыторыі азначаных Штатаў і частак Штатаў, з гэтага часу вольнымі, а Выканаўчаму Ўраду Злучаных Штатаў, уключая кіраўніцтва Арміі і Флоту загадваю прызнаваць і абараняць свабоду гэтых асоб. And I hereby enjoin upon the people so declared to be free to abstain from all violence, unless in necessary self-defence; and I recommend to them that, in all cases when allowed, they labor faithfully for reasonable wages. Пры гэтым я загадваю асобам, якіх я аб’явіў свабоднымі, устрымлівацца ад усіх форм насілля, за выключэннем неабходнай самаабароны; і я рэкамендую ім ва ўсіх абставінах, калі ім дазволяць, сумленна працаваць за дапушчальную аплату. And I further declare and make known, that such persons of suitable condition, will be received into the armed service of the United States to garrison forts, positions, stations, and other places, and to man vessels of all sorts in said service. І яшчэ я аб’яўляю, што тыя з гэтых асоб, якія адпавядаюць неабходным умовам, будуць прыняты да узброенай армейскай службы на карысць Злучаных Штатаў ва ўмацаваных гарнізонах, вайсковых размяшчэннях, на баявых пастах і ў іншых мястах, а таксама на вайсковых водных транспартных сродках. And upon this act, sincerely believed to be an act of justice, warranted by the Constitution, upon military necessity, I invoke the considerate judgment of mankind, and the gracious favor of Almighty God. А на гэты акт, які можна шчыра лічыць актам правасуддзя, які падцвярджаецца Канстытуцыяй і выкліканы неабходнасцю ваеннага становішча, я заклікаю разважлівае меркаванне чалавецтва і літасць Усемагутнага Бога. In witness whereof, I have hereunto set my hand and caused the seal of the United States to be affixed.Done at the City of Washington, this first day of January, in the year of our Lord one thousand eight hundred and sixty three, and of the Independence of the United States of America the eighty-seventh. Падцвярджаю гэты дакумент уласным подпісам і дзяржаўнай пячаццю Злучаных Штатаў. Складзена ў горадзе Вашынгтоне, у першы дзень студзеня у годзе ад нараджэння нашага Госпада адна тысяча васемсот шесцьдзесят трэцім, а ад абвяшчэння Незалежнасці Злучаных Штатаў Амерыкі восемдзесят семым. Прэзідэнт: АЎРААМ ЛІНКАЛЬН. УІЛЛ’ЯМ Х С’ЮАРД, дзяржаўны сакратар Ліпень 2009г.
Мінск