МІФЫ І ФАКТЫ Ў ГІСТОРЫІ

На гэтай старонцы будуць публікавацца паведамленні аб падзеях гісторыі, значных і ня вельмі, якія не маглі адбыцца па тым ці іншым прычынам і з'яўляўцца міфамі, якія выдаюцца за факты. Кожны, хто жадае, можа дасылаць свае выпадкі такога кшалту з абавязковым тлумачэннем чаму гэта падзея міф, а не факт. Па магчымасці, пажадана пазбягаць тэндэнцыйнасці: жадання выдаць за міф спрэчную падзею пры адсутнасці сур'езных аргументаў. Да апошніх адносяцца факты, якія маюць безумоўнае навуковае прызнанне (усе гісторыкі прызнаюць, што 22 чэрвеня 1941 г. пачаліся актыўныя ваенныя дзеянні гітлераўскай Германіі супраць СССР, але не ўсе навукоўцы згаджаюцца з тым што чалавек мае паходжанне ад малпы); спасылкі на навукова абгрунтаваныя публікацыі і дакументы. Таксама пажадана прыводзіць крыніцу з якой паступіла інфармацыя аб падзее. Публікацыя такіх ляпаў дапаможа і пачынаўчым і "прадвінутым" гісторыкам адрозніваць міфы ад фактаў незалежна ад аўтарытэту іх крыніц.

Міф 1

У адной з беларускіх весак падчас вайны 1941-45 гг. немцы адступалі пад націскам Чырвонай Арміі і збіраліся спаліць усіх жыхароў вескі ў драўляным будынку. Яны ўжо загналі людзей у будынак, як даведаліся аб хуткім падыходзе ворага, кінулі будынак непадпаленым, селі ў верталет і ўляцелі.

З суразмоў з жаншчынай, якая назвала сябе відавочцам гэтай падзей.

Факт: Гітлераўская армія ня мела верталетаў на ўзбраенні, бо іх навогул яшчэ ня было. І калі відавочца падзей была зачынена ў будынку, адкуль яна магла ведаць на чым яны ўляцелі? (Хіба толькі ў дзірачку глядзела)

Міф 2

Адзін беларускі хлопец, гадоў каля 30 сцвярджаў, што служыць наймітам у чачэнскіх сепаратыстаў, якія ваююць сучаснай зброяй атрыманай ад НАТО, што ен прыязджае ў Беларусь на адпачынак, але калі не вернеца ў войска сепаратыстаў за ім прыляцяць на верталеце і заб'юць. Атрымоўвае 1000 долараў у месяц.

Факт: Даваць сучасную зброю партызанскім фарміраванням проста глупства: у 1967 г. савецкія зенітна-ракетныя комплексы трапілі ў палон падчас араба-ізраільскай вайны, што дало магчымасць ЗША даведацца пра сакрэт распрацоўкі гэтых ЗРК. Да таго ж гэта - міжнародны скандал і канфлікт ядзерных дзяржаў, якога старанна пазбягаюць Расія і НАТО (у 1999 г. Расія ня ўмяшалася ў аперацыю НАТО супраць Югаславіі, у 2003 г. дазволіла ЗША і Вялікабрытаніі акупаваць Ірак, у 2012 г. дазволіла Францыі бамбіць Лівію, а НАТО ў 2008 г. ня перашкодзіла ваенным дзеянням Расіі супраць Грузіі). Наймітаў з атрадаў так проста не адпускаюць адппачыць у другой краіне, а пасылаць за імі верталет проста раскоша для партызанскага руху: бо яго альбо саб'юць, альбо пасадзяць яшчэ ў Расіі.

Міф 3

Адукацыя ў СССР была бясплатнай.

Факт: Увесь перыяд існавання Савецкага саюза з бацькоў вучняў бралі грошы на розныя мэты. Хадзіў нават такі анекдот:

"сын вяртаеца са школы і кажа бацьку: "настаўніца прасіла прынесці заўтра кожнаму рубель ў ахвяраванне для галодных жыхароў Гваделупы" "Ня дам" - кажа бацька, "там няма галодных, яны збіраюць 2 ўраджая ў год". Праз дзень сын просіць: "настаўніца прасіла прынесці заўтра кожнаму рубель ў ахвяраванне для кампартыі Гваделупы" Бацька дае два рублі і кажа: дай ім 2, калі там есць кампартыя, есць і галодныя"

 

У 1940-54 гг. навучанне ў 8-10 кл, а таксама сярэдняспецыяльнае навучанне і навучанне ў вну было платным. Аб расцэнках можна прачытаць у артыкуле Н. Савіцкай "Платнае навучанне - ноў-хаў СССР", якая даступна па спасылцы.

Міф 4

У СССР зрабіць кар'еру было магчыма толькі камуністу.

Факт: Вучоны Э. М. Вараб'еў, які пры савецкай уладзе ўзначаліваў канструктарскае бюро высокіх тэхналогій у Мінску ніколі ня быў камуністам, нягледзячы на неаднаразовыя прапановы непасрэднага начальства. В. І. Лупанаў займаў адказную пасаду ў Салігорскам РАНА, потым быў дырэктарам сярэдняй школы в. Чапялі Салігорскага раена. Аднак, адказныя пасады ня маглі займаць асобы, якія адкрыта ня згаджаліся з афіцыйнай савецкай ідэялогіяй ці ня падтрымлівалі абавязковыя "рытуалы" савецкага грамадзяніна (удзел у выбарах, святочных мітынгах, суботніках, ахвяраванні на розныя фонды накшалт "абароны міру").

Міф 5

"Советская внешняя политика, как и внутренняя ... направлена на искоренение в рамках международных отношений таких социальных зол, как войны и империалистические вмешательства в дела других народов, (курсіў рэдакцыі historiapure) «...вся наша политика и пропаганда, — подчеркивал В. И. Ленин, — направлена отнюдь не к тому, чтобы втравливать народы в войну, а чтобы положить конец войне»." (Жуков Г. К. Воспоминания и размышления, т 2, заключение)

 

Факт: У 1953 г. савецкія войскі падаўлялі анцікамуністычныя хваляванні ў ГДР; у 1956 г. рашэннем кіраўніцтва СССР узброенным шляхам быў звергнуты новы урад Венгрыі, які аб'явіў аб выхадзе краіны з Варшаўскага дагавора і яе нейтралітэце; у 1968 г. падобныя дзеянні былі прыняты супраць Чэхаславакіі, а ў 1979 г. -супраць Афганістана.

Міф 6

Падчас сталінскіх рэпрэсій загінулі дзясяткі мільенаў людзей.

Факт: Розныя крыніцы прыводзяць розныя дадзеныя на падставе розных метадаў падліку. Напрыклад, У версіі "Вялікай энцыклапедыі Кірыла і Мефодыя" 2005 г. прыводзіцца артыкул А. В. Шубіна, у якім сцвярджаецца, што паводле звестак КДБ СССР у 1930-50-я гг. падчас сталінскага тэрору было асуджана 3,7 млн чал, з іх расстраляна 786098. А. І. Салжаніцын у сваім 6-томным даследванні "Архіпелаг ГУЛАГ" сцвярджае, што ахвярамі сталінскіх рэпрэсій сталі 66 млн чал. Асноўная праблема ў тым, што адны гісторыкі лічаць толькі ахвяр 1930-х-50-х гг, другія спрабуюць падлічыць і ахвяр 1920-х гг. Няма адзінай думкі ці быў голад 1930-х гг. відам рэпрэсіўных акцый. Лічыць ці не ахвярамі сталінізма ўкраінскіх і прыбалтыйскіх партызан, змагаўшыхся ў 1940-я супраць савецкай улады? Таксама варта помніць, што многія сталі "косвеннымі ахвярамі" сталінізма: шмат людзей памірала ад цяжкіх умоў працы (адсутнасць 8-гадзіннага працоўнага дня, выхадных пасля 1940 г.) і пастаяннай пагрозы рэпрэсій і цкавання. Некаторых тайна забілі сталінскія спецслужбы, але такіх хутчэй за ўсе ня шмат.

Тым ня меньш цікава прааналізаваць дыяграмму апублікаваную у "Атласе гісторыі КПСС" (М., 1976):

 

Розніца ў 20 млн паміж 1926 і 1939 гг. сведчыць аб тым, што верагодна непасрэднымі ахвярамі сталінскіх рэпрэсій стала меньш за 10 млн чал. Бо насельніцтва ня магло расці з такой хуткасцю ва ўмовах масавага знішчэння. Пры гэтым людзі такасама паміралі ад старасці і хваробаў, рабіліся ахвярамі крымінальных злачынстваў і няшчасных выпадкаў і г.д. Трэба ўлічваць і эміграцыю, і страту пэўных тэрыторый да 1939-40 гг.

Міф 7

ЗША сталі незалежнай краінай 4 ліпеня 1776 г.

Факт: 4 ліпеня 1776 г. шэраг прадстаўнікоў паўночнаамерыканскіх калоній Вялікабрытаніі падпісалі Дэкларацыю незалежнасці ЗША. Але фактычна незалежнасць набылі толькі некаторыя брытанскія калоніі Паўночнай Амерыкі і толькі пасля перамогі ў Вайне за незалежнасць (Амерыканскай рэвалюцыі) у 1783 г. Частка калоніі засталіся вернымі брытанскай кароне і сення ўяўляюць сабой Канаду.

Міф 8

Праўдзівую інфармацыю па гісторыі можна атрымаць толькі ў архівах.

Факт: Каб атрымаць як мага больш поўнае ўяуленне аб той ці іншай падзеі гісторыі неабходна параўноваць дадзеныя розных крыніц: мастацкакай, мемуарнай і навукова-даследчай літаратуры, звесткі ад непасрэдных удзельнікаў падзеі і іх сваякоў, паведамленні СМІ і, безумоўна архіўныя дакументы. Некаторыя архіўныя матэрыялы апублікаваны ў зборніках і навукова-даследчых працах, нават у факсімільным выглядзе, таму патрэба ісці за німі ў архіў можа адпасці. Асноўныя праблемы здабыцця праўдзівай інфармацыі - наяўнасць недаставерных крыніц і дакументаў (ці поўная адсутнасць даставерных) і памылковая інтэрпрэтацыя даставерных звестак. Таму архівы, як і іншыя віды крыніц могуць не дапамагчы гісторыку, калі дакументы, з якімі ён працуе сфальфісікаваныя, калі іх няма, калі іх не выдаюць даследчыку, калі даследчык неаб'ектыўна ставіцца да падзеі, якую ён вывучае. Разам з тым, даступныя крыніцы іншых відаў могуць дапамагчы аб'ектыўнаму і сумленнаму даследчыку лепей зразумець праблему, якую ён вывучае.

Міф 9

Гісторыя нічаму ня вучыць.

Факт: На самой справе многія спрабавалі вучыцца на дасягненнях і памылках мінулага. Напрыклад, падчас Першай сусветнай вайны, адзін брытанскі афіцэр паўтарыў манёўры, апісаныя ў Бібліі (атака Ёнатана на філістымскі атрад пад Міхмасам, 1 Цароў 14:1-4), на тым самым месцы, дзе адбыўся бой паміж ізраільцянамі і філістымлянамі і атрымаў перамогу над турэцкім войскам. (Гл.: The Romance of the Last Crusade, 1923, Major Vivian Gilbert, pages 183-6. цыт па: All Scripture Is Inspired of God and Benificial, Watchtower Bible and Tract Society Inc, 1990, p.54)

Міф 10

Маральны кодэкс будаўніка камунізму паўтарае ідэі 10 запаведзяў, Нагорнай пропаведзі і іншых вучэнняў Бібліі.

Факт: На самой справе Маральны кодэкс змяшчае пастулаты, заснаваныя на выключна камуністычных ідэях і агульначалавечых каштоўнасцях. Падрабязней аб гэтым напісана ў Вікіпедыі.

Міф 11

Вялікае княства Маскоўскае а пазней і Расія былі дзяржавамі, ўсё насельніцтва якіх было праваслаўным; усе дасягненні ў галіне развіцця навукі і культуры можна лічыць заслугай Праваслаўнай царквы.

Факт: На тэрыторыі Маскоўскага княства і Расіі заўсёды жылі прадстаўнікі розных веравызнанняў. Напрыклад, у пачатку 17 ст. ў Маскве нямецкія імігранты лютэранскага напрамку хрысціянства мелі сваю "кірху" (царкву), што было выкарыстана Ілжэдзмітрыям І, як нагода даць права палякам пабудаваць свой касцёл у Маскве. Таксама многія башкіры і татары былі мусульмане. У Расіі заўсёды жылі іўдэі (яўрэі). У 1654 г. адбыўся раскол у Праваслаўнай царкве, і стараверы фактычна ўтварылі новую рэлігію, якую вызнавалі многія расіяне. Баптысты ў Расіі распаўсюджваюць сваю веру з 18 ст.

Асноўнай праблемай тагачасных Маскоўскага княства і Расіі (як і Літоўскага княства) было адмаўленне шырокім пластам насельніцтва ў праве мяняць рэлігію не на карысць дзяржаўнай (Праваслаўе ў Расіі і каталіцтва ў Літве). Гэта права заставалася толькі ў дваран. Шмалікія рэлігійныя меньшасці вядомыя з падачы Праваслаўнай царквы як "малакане", "суботнікі", "жыдоўствуючыя" і т.п. Некаторыя з іх жылі сваімі невялікімі пасяленнямі. Іншыя сярод праваслаўнай большасці. Распаўсюджанасць г.зв. "сектантаў" адлюстравана ў рамане Ф.Дастаеўскага "Злачынства і пакаранне".

Прадстаўнікі ўсіх веравызнанняў зрабілі свой унёсак у развіццё Расіі і яе пераўтварэнне ў сучасную еўрапейскую дзяржаву. Напрыклад, многія вучоныя былі стараверамі. Міф аб выключнай ролі Праваслаўя ў развіцці Расіі звязаны часткова з тым, што летапісную гісторыю краіны пісалі пры праваслаўных манастырах, і многае было зроблена каб ачарніць усіх іншаверцаў і прынізіць іх ролю ў развіцці дзяржавы.

Наш e-mail:

historiapure@yandex.ru

Конструктор сайтов - uCoz