Прадстаўнікі французскага народу, з якіх складаецца Нацыянальная Асамблея, лічаць, што невуцтва, нядбанне аб правах чалавека ці пагарда да іх з'яўляюцца адзінымі прычынамі бедстваў, якія церпіць грамадства, і карупцыі ва ўрадах, і вырашылі выкласць у форме афіцыйнай дэкларацыі натуральныя, неад'емныя і святыя правы чалавека, каб гэта дэкларацыя заўжды была даступнай для кожнага грамадзяніна і нагадвала яму яго правы і абавязкі; каб усе законадаўчыя акты і распараджэнні ўлады можна было б заўсёды параўноўваць з найбольш высакароднай мэтай усёй палітычнай сітэмы; каб скаргі і патрабаванні грамадзян, заснаваныя на падставе простых і бясспрэчных прынцыпаў, заўжды мелі канстытуцыйную падтрымку і прыводзілі да агульнага дабарабыту.
Такім чынам, з падтрымкай Узвышняга, Нацыянальная Асамблея прызнае і абвяшчае, наступныя правы чалавека і грамадзяніна.
Першы артыкул — Людзі нараджаюцца і жывуць свабоднымі і раўнапраўнымі. Сацыяльныя адрозненіі маюць значэнне толькі калі спрыяюць агульнаму дабарабыту.
Артыкул 2 — Мэта кожнага палітычнага аб'яднання — абарона натуральных і неад'емных правоў чалавека Такіх як: свабода, маёмасць, бяспека і супраціўленне прыгнёту.
Артыкул 3 — Фундаменталнай асновай сувярэнітэту з'яўляецца Народ. Ні чалавек, ні група людзей, ня могуць выходзіць за межы той улады, якую яму ці ім даў Народ для ажыццяўлення пэўнай мэты.
Артыкул 4 - Свабода азначае магчымасць чалавека рабіць усё, што не стварае праблем іншым людзям: так, ажыццяўленне натуральных правоў кожнага чалавека абмяжоўваецца толькі магчымасцю іншых грамадзян карыстацца тымі жа самымі правамі. Такія абмежаванні вызначаюцца выключна законам.
Артыкул 5 — Закон накіраваны толькі супраць дзеянняў, якія шкодзяць грамадству. Усё, што не забаронена законам, не павінна быць аб'ектам праследаванняў, і ніхто ня можа быць прымушаны рабіць тое, чаго не патрабуе закон.
Артыкул 6 — Закон з'яўляецца выражэннем волі ўсяго грамадства. Кожны грамадзян мае права ўдзельнічаць у законатворчасці як асабіста, так і праз сваіх прадстаўнікоў. Закон павінен быць аднолькавым для ўсіх, як у абароне, так і ў пакаранні. Усе грамадзяне роўным чынам маюць права адпаведна сваім здольнасцям і талантам займаць дзяржаўныя пасады і атрымоўваць ганаровыя званні.
Артыкул 7 — Нікога нельга абвінаваціць, арыштаваць ці затрымаць, інакш як на падставе закона і ў вызначаных законам формах. Тыя, хто праводзяць у жыццё ці маюць намер ажыццявіць рашэнні, якія супярэчаць закону, мусяць быць пакаранымі; але кожны грамадзянін, якога выклікалі ці затрымалі ў імя закона, павінен абавязкова пакарыцца; той, хто супраціўляецца, сам сябе робіць вінаватым.
Артыкул 8 — Закон усталёўвае пакаранні толькі ў той ступені неабходнасці, якая відавочна і бясспрэчна, і ніхто ня можа быць пакараны па-за межамі закона, які прыняты і абнародаваны адпаведным чынам і прымяняецца роўна да ўсіх грамадзян.
Артыкул 9 — Кожны чалавек лічыцца нявінаватым пакуль яго віна не даказана; калі суд вырашае неабходным яго затрымаць, пакаранне да яго прымяняецца ў строгай адпаведнасці з патрабаваннямі закона.
Артыкул 10 — Ніхто не павінен падвяргацца допыту на падставе ўласных поглядаў, у тым ліку рэлігійных, калі толькі выражэнне такіх поглядаў не парушае грамадскі парадак, усталяваны законам.
Артыкул 11 — Свабодны абмен думкамі і меркаваннямі — гэта адно з найбольш каштоўных правоў чалавека; кожны грамадзянін можа свабодна выказываць, пісаць і публікаваць свае думкі, за выключэннем адказнасці за злоўжыванне гэтым правам у сітуацыях, на якія распаўсюджваецца дзеянне закона.
Артыкул 12 — Гарантам аховы правоў чалавека і грамадзяніна служаць сілы грамадскай бяспекі, якія створаны дзеля агульнага дабрабыту, а не для карыстання на патрэбы тым, каму грамадства давярае гэтыя сілы.
Артыкул 13 — Для падтрымкі сіл грамадскай бяспекі і на расходы па кіраванню дзяржавай неабходны ўзнёскі ад грамадства, збор такіх узнёскаў павінен роўным чынам быць размеркаваны паміж асобнымі грамадзянамі адпаведна іх плацёжаздольнаці.
Артыкул 14 — Грамадзяне маюць права як самастойна, так і праз сваіх прадстаўнікоў вызначаць неабходнасць узнёска, даць на яго сваю згоду, назіраць за яго выкарыстаннем, вызначаць яго колькасць, падставу для яго збора і тэрмін дзеяння закона аб такім узнёску.
Артыкул 15 — Грамадства мае права патрабаваць справаздачу ад усіх органаў дзяржаўнага кіравання.
Артыкул 16 — Кожная грамадства, якое не гарантуе правы чалавека ці раздзяленне ўлад лічыцца не маючым Канстытуцыі.
Артыкул 17 — Права на маёмасць свята і неад'емна, і яе можна пазбавіць толькі ў выпадках дзяржаўнай неабходнасці, зацверджаных законам, і пры ўмове абавязковай адпаведнай папярэдняй кампенсацыі за яе адчужджэнне.
Пераклад на беларускую Андрэя Берастоўскага
8 студзеня 2013 г.