ПАПРАЎКІ ДА КАНСТЫТУЦЫІ ЗША |
Папраўкі да Канстытуцыі Злучаных Штатаў Амерыкі Першыя 10 паправак складаюць Біль аб правах. Яня былі ратыфікаваны 15 снежня 1795 г. Кангрэс не павінен прыймаць ніякія законы ў падтрымку рэлігіі альбо для забароны магчымасцей свабодна яе вызнаваць; таксама нельга абмяжоўваць свабоду слова, друку, права на мірныя сходы і падаваць хадатайствы ўраду аб вырашэнні праблем.
Права насельніцтва на арганізацыю апалчэння для абароны свабоды ў краіне, а таксама права валодаць зброяй і насіць яе не павінна абмяжоўвацца.
У мірны час ніводзін вайсковец не павінен быць размешчаны ў прыватным доме без дазволу яго ўладальніка, у час вайны размяшчэнне вайскоўцаў у прыватным жылле ажжыццяўляецца згодна парадку, які прадугледжаны адпаведнымі законамі.
Права народа на гарантыі недатыкальнасці асобы, жылля, дакументаў і маёмасці ад беспадстаўных вобыскаў і канфіскацый не павінна парушацца, і ніякія распарадженні такога роду не павінны выдавацца, інакш як пры дастатковых да таго заснаваннях, пацверджаных прысягай або заявай, і з падрабязным апісаннем месца, падлеглага вобыску, і асоб, падлеглых арышту ці прадметаў, падлеглых канфіскацыі.
Ніводная асоба не павінна прыцягвацца да адказнасці за злачынства, якое караецца смерцю, або за іншае ганебнае злачынства, інакш як у прысутнасці суду прысяжных ці згодна прыгавору суду прысяжных, выключэнне складаюць судовыя працэсы ў арміі, флоце або ў народным апаўчэнні, падчас вайны ці іншай надзвычайнай сітуацыі, якая пагражае грамадскай бяспецы; аніводная асоба не павінна за адно і тое ж правапарушэнне двойчы падпадаць пагрозе пазбаўлення жыцця ці цялеснага пакарання. Ніхто не павінен прымушацца даваць паказанні і сведчанні супраць самога сябе; не павінен пазбаўляцца жыцці, свабоды або маёмасці без належнай прававой працэдуры; прыватная маёмасць не павінна канфіскоўвацца для грамадскіх патрэбаў без справядлівай узнагароды.
Пры ўсіх крымінальных ганеннях абвінавачваны мае права на неадкладны і публічны разгляд справы непрадузятым судом прысяжных таго штату і акругі, у якім злачынства здзейснена; прычым тэрыторыя такой акругі павінна быць вызначана законам загадзя; пры гэтым абвінавачваны мае права на інфармаванне пра існасць і падставы абвінавачвання, на вочную стаўку з сведкамі, якія паказваюць супраць яго, на абавязковы ўдзел сведкаў, якія могуць даваць паказанні ў яго абарону, і на дапамогу адваката для сваёй абароны. Па ўсіх ісках, заснаваных на агульным праве, у якіх кошт аспрэчванага іску перавышае дваццаць долараў, захоўваецца права на суд прысяжных, і ніводзін факт, разгледжаны судом прысяжных, не можа быць перагледжаны якім-небудзь судом Злучаных Штатаў, інакш як у адпаведнасці з нормамі агульнага права.
Празмерныя заклады не павінны патрабавацца, празмерныя штрафы не павінны накладацца, і жорсткія і незвычайныя пакаранні не павінны прызначацца.
Пералік у Канстытуцыі вызначаных правоў, не павіен тлумачыцца як адмаўленне ці прыніжэнне іншых правоў, якія захоўваюцца за народам.
Паўнамоцтвы, не дэлегаваныя Злучаным Штатам Канстытуцыяй і не забароненыя ей, захоўваюцца адпаведна за штатамі, або за народам. Судовая ўлада Злучаных Штатаў не павінна распаўсюджвацца на якое-небудзь пазоўнае выкананне, заснаванае на агульным праве, ці праве справядлівасці, якое ўзбуджана, або вядзецца супраць аднаго са штатаў ,грамадзянамі іншага штата, або грамадзянамі ці падданымі якой-небудзь замежнай дзяржавы. Ратыфікавана 7 лютага 1795 г.
Выбаршчыкі збіраюцца па сваіх штатах і галасуюць па бюлетэнях за Прэзідэнта і Віцэ-прэзідэнта, якія не павінны быць жыхарамі аднога з імі штату; выбаршчыкі ў сваіх бюлетэнях вызначаюць асобу, за якую яны галасуюць як за Прэзідэнта, і ў асобных бюлетэнях асобу таго, за каго яны галасуюць як за Віцэ-прэзідэнта, і яны ж састаўляюць асобныя спісы ўсіх асоб, за якіх галасавалі як за Прэзідэнта, і ўсіх асоб, за якіх галасавалі як за Віцэ-прэзідэнта, з указаннем лічбы галасоў, паданых за кожную з іх; гэтыя спісы выбаршчыкі падпісваюць, сведчаць і накіроўваюць у апячатаным выглядзе ў месца знаходжання ўрада Злучаных Штатаў на імя Старшынi Сената; Старшыня Сената пры Сенаце і Палаце прадстаўнікоў распячатвае ўсе засведчаныя спісы, і пасля гэтага робіцца падлік галасоў; асоба, якая атрымала найбольшую лічбу галасоў, паданых за яго як за Прэзідэнта, становіцца Прэзідэнтам калі шуканая лічба складае большасць галасоў усіх прызначаных выбаршчыкаў; калі ж аніводная асоба не атрымвае такой большасці галасоў, тады з ліку асоб па спісе кандыдатаў у Прэзідэнты, атрымаўшых найбольшую лічбу галасоў, але не больш чым з трох, Палата прадстаўнікоў неадкладна выбірае Прэзідэнта тайным галасаваннем. Галасаванне праводзіцца па штатах, і прадстаўніцтва ад кожнага штата мае адзін голас; у гэтым выпадку кворум складаюць члены Палаты прадстаўнікоў ад дзвюх трацін штатаў, і для абрання Прэзідэнта трэба большасць галасоў усіх штатаў. Калі палата прадстаўнікоў не абярэ Прэзідэнта да чацвёртага дня наступнага сакавіка, Віцэ-прэзідэнт будзе выконваць абавязкі Прэзідэнта, як і ў выпадку смерці, ці іншай канстытуцыйнай няздольнасці Прэзідэнта. Асоба, якая атрымала найбольшую лічбу галасоў, паданых за яго як за Віцэ-прэзідэнта, становіцца Віцэ-прэзідэнтам калі лічба складае большасць галасоў усіх прызначаных выбарнікаў, а калі ніводная асоба не атрымае большасці галасоў, тады з двух кандыдатаў па спісе, што атрымалі найбольшую лічбу галасоў. Сенат абірае Віцэ-прэзідэнта; у гэтым выпадку кворум складаюць дзве траціны ўсіх сенатараў і для абрання Віцэ-прэзідэнта патрэбна большасць галасоў усіх сенатараў. Але ніводная асоба, не падлеглае паводле канстытуцыйных патрабаванняў абранню на пасаду Прэзідэнта, не павінна быць абрана на пасаду Віцэ-прэзідэнта Злучаных Штатаў. Ратыфікавана 15 чэрвеня 1795 г.
Раздзел 1 Рабства і прымусовая праца за выключэннем формы пакарання за злачынства, калі прычаснаць абвінавачанага да яго даказана, павінна быць забаронена як на ўсей тэрыторыі Злучаных Штатаў, так і ў кожным месцы, якое знаходзіцца пад юрысдыкцыяй ЗША. Раздзел 2 Кангрэс павінен прыняць адпаведныя законы, каб ажыццявіць гэту пастанову. Ратыфікавана 6 снежня 1865 г.
Раздзел 1. Усе асобы, народжаныя або натуралізаваныя ў Злучаных штатах і падпарадкаваныя іх юрысдыкцыі, з'яўляюцца грамадзянамі Злучаных Штатаў і таго штата, дзе яны пражываюць. Ніводзін штат не павінен выдаваць ці ўжываць законы, якія абмяжоўваюць прывілеі і льготы грамадзян Злучаных Штатаў; штат не можа пазбаўляць каго-небудзь жыцця, свабоды ці маёмасці без належнай прававой працэдуры; не можа адмаўляць асобе ў межах сваёй юрысдыкцыі ў аднолькавай абароне на аснове законаў. Раздзел 2. Месцы ў Палаце прадстаўнікоў размяркоўваюцца паміж асобнымі штатамі паводле колькасці іх насельніцтва, у якую ўваходзяць усе жыхары кожнага штату, выключаючы не абкладзеных падаткам індзейцаў. Але, калі пры правядзенні выбараў Прэзідэнта і Віцэ-прэзідэнта Злучаных Штатаў, прадстаўнікоў у Кангрэс, службовых асоб выканаўчай ці судовай улады штату, або членаў легіслатуры штату, ў праве голасу будзе адмоўлена каму-небудзь з жыхароў мужчынскага полу якія дасягнулі ўзросту дваццаці аднаго года і якія з'яўляюцца грамадзянамі Злучаных Штатаў, або гэта права будзе абмежавана па якіх-небудзь іншых заснаваннях, за выключэннем удзелу ў мяцяжы ці ў іншым злачынстве, то норма прадстаўніцтва ад гэтага штату павінна быць паменшана ў той прапорцыі, у якой лічба такіх грамадзян мужчынскага полу суадносіцца з агульнай лічбай грамадзян мужчынскага полу гэтага штата, дасягнуўшых дваццаці аднаго года. Раздзел 3. Ніводная асоба не можа быць сенатарам ці прадстаўніком у Кангрэсе, ці выбаршчыкам Прэзідэнта і Віцэ-прэзідэнта, або займаць якую-небудзь пасаду, грамадзянскую ці вайсковую, фэдэральнага ўзроўню, ці на якім-небудзь штатам, калі яно ў якасці члена Кангрэса ці службовай асобы Злучаных Штатаў, або члена легіслатуры якога-небудзь штату, або службовай асобы выканаўчай ці судовай улады штату, раней прыняўшы прысягу, што будзе падтрымваць Канстытуцыю Злучаных Штатаў, пасля ўдзельнічала у мяцяжы супраць Злучаных Штатаў, або аказвала дапамогу ці падтрымку іх ворагам. Але Кангрэс можа дзвюма трацінамі галасоў кожнай з палат ліквідаваць такое абмежаванне. Раздзел 4. Правамернасць дзяржаўнага абавязку Злучаных Штатаў, прызнанага законам, уключаючы даўгавыя абавязанні па выплаце пенсій і выдачы ўзнагарод за службу пры заглушэнні мяцяжу ці паўстання, не ставіцца пад сумненне. Але ні Злучаныя Штаты, ні які-небудзь штат, не павінны прымаць на сябе абавязання, альбо выплочваць якія-небудзь абавязкі, прынятыя для аказання дапамогі мяцяжу супраць Злучаных Штатаў, або для задавальнення якіх-небудзь прэтэнзiй з нагоды страты ці вызвалення нявольніка; усе такія абавязкі, абавязанні і прэтэнзіі павінны лічыцца незаконнымі і несапраўднымі. Раздзел 5. Кангрэс абавязаны забяспечваць выкананне гэтага артыкула праз прыняцце адпаведнага заканадаўства. Ратыфікавана 9 чэрвеня 1868 г.
Раздзел 1. Права голасу грамадзянiна Злучаных Штатаў не павінна аспрэчвацца ці абмяжоўвацца Злучанымі Штатамі ці якім-небудзь штатам па прыкмеце расы, колеру скуры, або выкананні раней прымусовай працы. Раздзел 2. Кангрэс абавязаны забяспечваць выкананне сапраўднага артыкула праз прыняцце адпаведнага заканадаўства. Ратыфікавана 3 лютага 1870 г.
Кангрэс мае права ўсталёўваць і збіраць падаткі з прыбыткаў, якой бы ні была іх крыніца, не размяркоўваючы гэтыя падаткі паміж асобнымі штатамі і без уліку якога-небудзь перапісу ці вылічэння насельніцтва. Ратыфікавана 3 лютага 1913 г.
У склад Сената ўваходзяць па два сенатара ад кожнага штату, абраных народам на шэсць гадоў; кожны сенатар мае адзін голас. Выбаршчыкі ў кожным са штатаў павінны адпавядаць патрабаванням, якія прад'яўляюцца да выбаршчыкаў найбольш шматлікай палаты легіслатуры штату. Калі ў прадстаўніцтве якога-небудзь штату, ў Сенаце з'явяцца вакансіі, выканаўчая ўлада такога штату выдае загад на правядзенне выбараў для запаўнення гэтых вакансій пры той умове, што легіслатура штату можа ўпаўнаважыць выканаўчую ўладу здзейсніць часовыя прызначэнні да правядзення выбараў і абрання на вакантныя месцы ў тым парадку, які можа быць усталяваны легіслатурай. Гэта Папраўка не павінна тлумачыцца такім чынам, што яе дзеянне распаўсюдзіцца на абранне ці на тэрмін паўнамоцтваў сенатара, абранага да таго, як Папраўка набудзе моц як частка Канстытуцыі. Ратыфікавана 8 красавіка 1913 г.
Раздзел 1. Праз год пасля ратыфікацыі гэтага артыкулу ,выраб, продаж і перавозка алкагольных напояў, увоз і вываз іх дзеля спажывання на тэрыторыі Злучаных Штатаў і на ўсіх тэрыторыях, якія падпадаюць пад юрысдыкцыю Злучаных Штатаў, забараняюцца. Раздзел 2. Кангрэс і асобныя штаты маюць сумеснай кампетэнцыю па ажыццяўленню гэтага артыкулу праз прыняцце адпаведнага заканадаўства. Раздзел 3. Гэты артыкул не ўступае ў сілу, пакуль ён не будзе ратыфікаваны ў якасці Папраўкі да Канстытуцыі заканадаўствам асобных штатаў , у адпаведнасці з палажэннямі Канстытуцыі на працягу сямі гадоў пасля таго, як Кангрэс прадставіць яе штатам. Ратыфікавана 16 студзеня 1919 г. Адменена 21-й папраўкай 5 снежня 1933 г.
Права голасу грамадзянiна Злучаных Штатаў не павінна аспрэчвацца ці абмяжоўвацца Злучанымі Штатамі ці якім-небудзь штатам па прыкмеце полу. Кангрэс абавязаны забяспечваць выкананне палажэнняў гэтага артыкулу праз прыняцце адпаведнага заканадаўства. Ратыфікавана 18 жніўня 1920 г.
Раздзел 1. Тэрміны паўнамоцтваў Прэзідэнта і Віцэ-прэзідэнта мінаюць апоўдні 20-го дня студзеня, а тэрміны паўнамоцтваў сенатараў і кангрэсменаў Палаты прадстаўнікоў – апоўдні 3-го дня студзеня таго года, калі зазначаныя паўнамоцтвы павінны былі б скончыцца, калі б гэты артыкул не быў ратыфікаваны; і з гэтага моманту пачынаюць вылічацца тэрміны паўнамоцтваў іх пераемнікаў. Раздзел 2. Кангрэс збіраецца , прынамсі адзін раз на год, і такое паседжанне пачынаецца апоўдні 3-го дня студзеня, калі толькі Кангрэс праз прыняцце закону не назначыць іншы дзень. Раздзел 3. Калі да таго дня, з якога пачынаецца тэрмін паўнамоцтваў абранага Прэзідэнта, наступіць яго смерць, Прэзідэнтам становіцца абраны Віцэ-прэзідэнт. Калі Прэзідэнт не быў абраны да дня, з якога пачынаецца тэрмін яго паўнамоцтваў, ці калі абраны Прэзідэнт не адпавядае патрабаванням да кандыдата на гэтую пасаду, тады абраны Віцэ-прэзідэнт выконвае абавязкі Прэзідэнта датуль, пакуль Прэзідэнт не зможа адпавядаць зазначаным патрабаванням; Кангрэс, калі ні выбраны Прэзідэнт, ні выбраны Віцэ-прэзідэнт не адпавядаюць патрабаванням да кандыдатаў на сваю пасаду, можа праз прыняцце закона вызначыць, хто менавіта будзе выконваць абавязкі Прэзідэнта, або вызначыць парадак абрання асобы, якой належыць выконваць абавязкі Прэзідэнта. Гэта асоба будзе выконваць адпаведныя абавязкі, пакуль Прэзідэнт або Віцэ-прэзідэнт не зможа адпавядаць патрабаванням, прад'яўляным да кандыдата на гэту пасаду. Раздзел 4. Кангрэс можа ,праз прыняцце закону ,прадугледзець меры на выпадак смерці каго-небудзь з асоб, з якіх Палата прадстаўнікоў, калі права выбару пераходзіць да яе, абірае Прэзідэнта, і на выпадак смерці каго-небудзь з асоб, з якіх Сенат, калі права выбару пераходзіць да яго, абірае Віцэ-прэзідэнта. Раздзел 5. Раздзелы 1 і 2 уступаюць у сілу ў 15-й дзень кастрычніка, пасля ратыфікацыі гэтага артыкулу. Раздзел 6. Гэты артыкул не ўступае ў сілу, пакуль ён не будзе ратыфікаваны ў якасці Папраўкі да Канстытуцыі, легіслатурамі трох чвэрцей асобных штатаў на працягу сямі гадоў пасля яе прадстаўлення. Ратыфікавана 23 студзеня 1933 г.
Раздзел 1. Васямнаццаты артыкул паправак да Канстытуцыі Злучаных Штатаў адмяняецца. Раздзел 2. Перавозка ці ўвоз у які-небудзь штат, на якую-небудзь тэрыторыю ці ў якое-небудзь уладанне Злучаных Штатаў для даставы або спажывання алкагольных напіткаў у парушэнне законаў дзейсных у іх, сапраўдным забараняецца. Раздзел 3. Гэты артыкул не ўступае ў сілу, пакуль ён не будзе ратыфікаваны ў якасці Папраўкі да Канстытуцыі заканадаўчымі сходамі асобных штатаў, у адпаведнасці з палажэннямі Канстытуцыі на працягу сямі гадоў пасля таго, як Кангрэс прадставіць яго штатам. Ратыфікавана 5 снежня 1933 г.
Раздзел 1. Аіводны не можа быць абрана на пасаду Прэзідэнта больш за два раза. Ніводны, калі ён займау пасаду Прэзідэнта ,або выконвау абавязкі Прэзідэнта на працягу больш двух гадоў, замяшчаючы яго, не можа быць абрана на пасаду Прэзідэнта больш аднаго разу. Але гэты артыкул не выкарыстоўваецца ў адносіне асобы, якая займае пасаду Прэзідэнта на момант, калі гэты артыкул прапанаваны Кангрэсам, і не перашкаджае на працягу тэрміну ўступу ў сілу сапраўднага артыкула якой-небудзь асобе, якая можа займаць пасаду Прэзідэнта або выконваць абавязкі Прэзідэнта, на працягу астатняга тэрміну. Раздзел 2. Гэты артыкул не ўступае ў сілу, пакуль ён не будзе ратыфікаваны ў якасці Папраўкі да Канстытуцыі легіслатурамі трох чвэрцяў асобных штатаў на працягу сямі гадоў пасля таго, як Кангрэс прадставіў яго штатам. Ратыфікавана 27 лютага 1951 г.
Раздзел 1. Акруга, якая з'яўляецца месцам знаходжання ўрада Злучаных Штатаў, прызначае ў парадку, усталяваным Кангрэсам: Колькасць выбаршчыкаў Прэзідэнта і Віцэ-прэзідэнта роўную колькасці сенатараў і членаў Палаты прадстаўнікоў у Кангрэсе, якую акруга магла б абраць, калі б была штатам. Але ні ў якім разе не ў большым ліку, чым ад найменш населенага штату; выбаршчыкі прызначаюцца ў дадатак да тых, якія прызначаюцца штатамі, і разглядаюцца пры выбарах Прэзідэнта як выбаршчыкі, прызначаныя ад штата; выбаршчыкі збіраюцца ў акрузе і выконваюць тыя абавязкі, якія ўсталяваны дванаццатай папраўкай. Раздзел 2. Кангрэс абавязаны забяспечваць выкананне сапраўднага артыкула праз прыняцце адпаведнага заканадаўства. Ратыфікавана 29 сакавіка 1961 г.
Раздзел 1. Права грамадзян Злучаных Штатаў удзельнічаць у галасаванні на кожных першасных ці іншых выбарах за Прэзідэнта ці Віцэ-прэзідэнта, за выбарнікаў Прэзідэнта ці Віцэ-прэзідэнта, або за сенатараў ці прадстаўнікоў у Кангрэсе, не павінна аспрэчвацца ці абмяжоўвацца Злучанымі Штатамі, або якім-небудзь штатам з прычыны няплаты якога-небудзь выбарчага ці іншага падатку. Раздзел 2. Кангрэс абавязаны забяспечваць выкананне гэтага артыкулу праз прыняцце адпаведнага заканадаўства. Ратыфікавана 23 студзеня 1964 г.
Раздзел 1. У выпадку адхілення Прэзідэнта ад пасады або яго смерці ці адстаўкі , Віцэ-прэзідэнт становіцца Прэзідэнтам. Раздзел 2. Калі пасада Віцэ-прэзідэнта становіцца вакантнай, Прэзідэнт прызначае Віцэ-прэзідэнта, які ўступае ў пасаду па сцверджанні большасцю галасоў абедзвюх палат Кангрэса. Раздзел 3. Калі Прэзідэнт прадставіць таму, хто ў гэты час будзе Старшыней Сената і Спікеру Палаты прадстаўнікоў сваю пісьмовую заяву пра тое, што ён не ў стане здзяйсняць паўнамоцтвы і абавязкі сваёй пасады, такія паўнамоцтвы і абавязкі здзяйсняюцца Віцэ-прэзідэнтам як выканаўцам абавязкаў Прэзідэнта датуль, пакуль Прэзідэнт не падасць ім пісьмовай заявы пра зваротнае. Раздзел 4. Калі Віцэ-прэзідэнт і большасць вышэйшых службовых асоб дэпартаментаў выканаўчай улады ці іншых падобных структур, юрыдычна ўпаўнаважанных Кангрэсам, пададуць таму, хто ў гэты час будзе Старшыней Сената і Спікеру Палаты прадстаўнікоў сваю пісьмовую заяву пра тое, што Прэзідэнт не ў стане ўжыццяўляць паўнамоцтвы і абавязкі сваёй пасады, Віцэ-прэзідэнт неадкладна прымае на сябе паўнамоцтва і абавязкі па пасадзе як выканаўца абавязкаў Прэзідэнта. Надалей, калі Прэзідэнт падасць таму, хто ў гэты час будзе Старшыней Сената і Спікеру Палаты прадстаўнікоў сваю пісьмовую заяву пра тое, што ён у стане ўжыццяўляць паўнамоцтвы і абавязкі па сваёй пасадзе, ён аднаўляе іх здзяйсненне, калі толькі Віцэ-прэзідэнт і большасць ,або вышэйшых службовых асоб дэпартаментаў выканаўчай улады ці іншых падобных структур, юрыдычна ўпаўнаважанных Кангрэсам, не пададуць на працягу чатырох дзён таму, хто ў гэты час будзе Старшыней Сената і Спікеру Палаты прадстаўнікоў сваю пісьмовую заяву пра тое, што Прэзідэнт не ў стане ажыццяўляць паўнамоцтвы і абавязкі сваёй пасады. У гэтым выпадку Кангрэс мяркуе дадзенае пытанне, пазбіраўшыся для гэтай мэты на працягу сарака васьмі гадзін, калі тым часам не праводзіцца яго сесія. Калі Кангрэс на працягу дваццаці аднаго дня па атрыманні зазначанай пісьмовай заявы, або – калі Кангрэс не засядае на сесіі – на працягу дваццаці аднаго дня пасля таго, як ён павінен быў бы пазбірацца, вырашыць большасцю ў дзве траціны галасоў абедзвюх палат, што Прэзідэнт не ў стане здзяйсняць паўнамоцтвы і абавязкі па сваёй пасадзе, то Віцэ-прэзідэнт працягвае здзяйсняць іх як выканаўца абавязкаў Прэзідэнта; у адваротным выпадку Прэзідэнт аднаўляе здзяйсненне паўнамоцтваў і абавязкаў па сваёй пасадзе. Ратыфікавана 10 лютага 1967 г.
Раздзел 1. Права грамадзян Злучаных Штатаў пачынаючы з васямнаццаці гадоў і старэй удзельнічаць у галасаванні, не павінна аспрэчвацца або абмяжоўвацца Злучанымі Штатамі ці якім-небудзь штатам па прычыне ўзросту. Раздзел 2. Кангрэс абавязан забяспечваць выкананне гэтага артыкулу праз прыняцце адпаведнага заканадаўства. Ратыфікавана 1 ліпеня 1971 г.
Ніводзін закон, які змяняе памеры ўзнагароды сенатараў і членаў Палаты прадстаўнікоў, не павінен уступаць у сілу да правядзення наступных выбараў у Палату прадстаўнікоў. Прапанавана як пункт Білю аб правах, але не ратыфікавана разам з першымі 10 папраўкамі. Ратыфікавана 7 мая 1992 г. калі штат Мічыган згадзіўся з прыняццем гэтай папраўкі.
Тэкст арыгінала ўзят з: The Declaration of Independence and the Constitution of the United States of America. Published by the Cato Institute, 2000 24 красавіка 2012 г. |